22 лютага на вялікай сцэне тэатра пры аншлагу абылося адразу два канцэрты вядомага беларускага гурта ”Дразды“.
Мы ўсе добра ведаем самую вядомую песню гэтага калектыву – ”Хата бацькоў“. Многія прыхільні самай вясёлай группы нашай краіны прыйшлі, напэўна, каб паслухаць менавіта гэтую песню. Але з вялікім задавальненнем слухалі і ”Сланечнік“, і ”Беларуская мова“, і ”Улыбнись“, і увесь паўтарагадзінны канцэрт.
У зале царыла атмасфера сустрэчы з нечым родным-родным і добра знаёмым. Кіраўнік гурта Віталь Карпанаў настолькі гарманічна спалучаў спевы і вядзенне канцэрта, што, здавалася, нічога больш важнага, чым быць у гэты час у тэатры на канцэрце у свеце наогул не існуе! Гэта быў сапраўдны жывы цуд! Віталь разам са ваёй групай прыносіць у гэты свет тое, што ніхто больш так не можа прынесці нашага, роднага, беларускага. Ён не толькі майстар сцэны, але і майстар жывога народнага беларускага слова. Таленавіты, дасціпны, цікавы, з вялікім пачуццём гумару. А якія словы ў яго песнях, а колькі харызмы, а якая падача!
Пасля канцэрту гледачы, перапоўненыя эмоцыямі радасці, свяціліся іскрамі шчасця. Гэта ж нада так умець зачароўваць публіку!
Канцэрт атрымаўся беспадобны, энергетыка зашкальвала, многія не маглі ўседзець на месцах.
Паважаны Віталь Карпанаў і группа ”Дразды“ і надалей жадаем Вам такога ж поспеху! Любім Вас усім сэрцам. Вы нашы, сапраўдныя, беларускія агеньчыкі! Чакаем новых песень і кліпаў у Вашым выкананні!