Вядомая група ”Дразды“ спяшаецца ў Мазыр: ёсць нагода запрасіць мужчын у тэатр і арыгінальна павіншаваць іх з Днём абаронцаў Айчыны!
”Хата бацькоў“, ”Сланечнік“, ”Лазня“, ”Мае крылы“, ”Бацькаў падворак“ – лепшыя песні группы ”Дразды“ будуць гучаць на вялікай сцэне тэатра. Песень у групы больш за сотню і яны на ўсе выпадкі жыцця. За 15 гадоў дзейнасці гурт на чале з нязменным кіраўніком Віталём Карпановым заваяваў статус самай вясёлай поп-групы Беларусі. Музыканты вызначаюць свой стыль як ”дыска-дэкаданс“ і пішуць тэксты для песень пераважна на беларускай мове. Будзем рады, калі вы, дарагія гледачы, будзеце падпяваць добра знаёмыя хіты. Убачыць і пачуць артыстаў, і атрымаць задавальненне ад іх творчасці можна будзе ў Мазырскім драматычным тэатры імя І.Мележа 22 лютага ў 16.00 і 18.30.