Новости

Наша трупа выступіла на сталічнай сцэне з урыўкам са спектакля ”Людзі на балоце“

9 лютага па ініцыятыве дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэте імя Максіма Танка адбылося тэматычнае мерапрыемства “Песняры беларускай зямлі. З любоўю да класікаў”, прымеркаванае да 105-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры, выдатных дзяржаўных і грамадскіх дзеячоў Івана Шамякіна і Івана Мележа, якія ў свой час былі таксама дэпутатамі Вярхоўнага Савета СССР і БССР.
Удзельнікі мерапрыемства гаварылі пра дзейнасць пісьменнікаў і іх уклад у развіццё грамадства і нашай краіны. Са сцэны выступілі старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Гаўрыловіч, загадчык кафедры беларускай і замежнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Ірына Мішчанчук, доктар філалагічных навук, прафесар названага ўніверсітэта Тамара Тарасава.
А нашыя артысты з вялікім гонарам і імпэтам прадставілі для ўдзельнікаў свята ўрывак ”Вяселле“ са спектакля ”Людзі на балоце“ (рэжысёр-пастаноўшчык Раман Цыркін).
Спектакль ”Людзі на балоце“ – візітная картка наша тэатра, мае шмат узнагарод, у тым ліку дзве тэатральныя Нацыянальныя прэміі, і мы, мележаўцы, ці ж можам інакш, толькі так – прафесіянальна і ўсе разам.
Пасля выступлення доўга гучалі апладысменты і словы ўдзячнасці за высокі выканальніцкі ўзровень і выключнае тэатральнае майстэрства!

Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *