Увесь люты – экскурсіі па тэатры з нацыянальным матывам, прысвечаныя народнаму пісьменніку Беларусі І.П.Мележу
12 лютага для моладзі СШ№ 9 прайшла экскурсія па тэатры. Кульмінацыяй тэатральнага падарожжа стала гутарка з вучнямі старэйшых класаў, арганізаваная каля выставы, прысвечанай 105-гадавіне з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Івана Мележа, у гонар якого названы наш тэатр. Вучні цікавіліся, задавалі пытанні. З вялікім інтарэсам гарталі рарытэтны альбом Мазырскага народнага тэатра з пажаўцелымі ад часу фотаздымкамі і беражна дакраналіся да гісторыі тэатра.
Такія экскурсіі дапамагаюць не толькі пашырыць веды пра культуру малой радзімы, але і ўзмацняюць пачуццё нацыянальнай ідэнтычнасці і прыналежнасці моладзі да нашай агульнай спадчыны. Экскурсіі па тэатры з нацыянальным матывам працягнуцца да канца лютага.