У гонар класіка
У гонар класіка беларускай літаратуры Івана Мележа
Вечарам 8 лютага 2024 года здавалася ўсе збіраліся ў тэатр, які хутка стаў перапоўнены навучэнцамі школ і мазыранамі ўсіх узростаў. У фае гучала жывая музыка, працавалі народныя ўмельцы, дзейнічалі інтэрактыўныя выставы ў суправаджэнні навуковых супрацоўнікаў музея, праводзілася віктарына на прызы Мазырскай раённай арганізацыі ”Белая Русь“ – мы святкавалі 103-юю гадавіну з Дня нараджэння Івана Мележа.
А затым на сцэне пачалася тэатральна-музычная кампазіцыя ”Адна тысячная таго, што адчувае маё сэрца“ з паказам самых кранаючых сцэн са спектакля ”Людзі на балоце” у пастаноўцы галоўнага рэжысёра Рамана Цыркіна. Творчасць Івана Мележа дапамагае развівацца і ўздымацца нашаму тэатру на новы ўзровень. Спектакль “Людзі на балоце” у 2021 годзе прынес тэатру адразу дзве ўзнагароды. На VI Рэспубліанскім конкурсе тэатральнага майстэрства ”Нацыянальная тэатральная прэмія“ галоўны рэжысёр атрымаў дыплом лаўрэата ў намінацыі ”Найлепшая работа рэжысера ў спектаклі тэатра драмы“, а артыст тэатра Міхаіл Кліменка атрымаў прэмію журы за ролю Халімона.
Кнiгу ”Людзi на балоце” назвалi i называюць Вялiкай кнiгай беларусаў. I гэта прадмет нашага нацыянальнага гонару.
I.Мележ – анёл-ахоўнiк нашага тэатра. Больш за 50-ць гадоў прайшло, як пiсьменнiк быу ў нашым тэатры i 30 гадоў, як тэатр з гонарам носiць яго iмя. Якім Івана Паўлавіча запомнілі мазыране, мы даведаліся ад былой артысткі Мазырскага народнага тэатра, члена Саюза пісьменнікаў, дацэнта, кандыдата філалагічных навук, лаўрэата тэатральнага майстэрства 1967 года за спектакль “Раскіданае гняздо”, паказаны на Крамлёўскай сцэне ў Маскве – Галіны Дашкевіч, нашай мазырскай Паўлінкі, Зоські, Хадоські. Былы актор прачытала свае вершы пра пісьменніка, успомніла прыемныя эмоцыі ад водгука Мележа пра артыстаў Мазырскага народнага тэатра.
Упэўнены, што 8 лютага – День нараджэння Iвана Мележа, стане для нашага тэтра добрай традыцыяй сустракаць гасцей, нагадваць падрастаючаму пакаленню пра нашу багатую лiтаратуру і гаварыць на роднай мове.
Мы маглі толькі марыць, каб на выставе, менавіта ў гэты дзень, у нас былі рэчы Iвана Мележа і архіўныя матэрыялы. І дзякуючы дэлегацыі Хойнiцкага райвыканкама на чале з загадчыкам сектара культуры Людмілай Лобан гэта стала явай. Навуковыя супрацоўнікі Хойнiцкага краязнаўчага музея прадставілі мазыранам рарытэтныя музейныя экспанаты: друкарскую машынку пісьменніка, партфель, берэт і фотадакументы, а Любоў Рубан, навуковы супрацоўнік Дома-музея I.Мележа з в.Глiнiшча, рассказала шмат цікавых падрабязнасцей з жыцця славутага палешука, якіх не знойдзеш у навуковай літаратуры, бо нарадзілася, вырасла і жыве яна на той зямлі, па якой хадзіў сам Мележ.
Вечар, прысвечаны I.Мележу – гэта сумесная праца тэатра з аддзелам адукацыi Мазырскага райвыканкама, бiблiятэкай iмя В.Харужай, Мазырскай фабрыкай мастацкiх вырабаў, дзiцячай школай мастацтваў № 2, Мазырскай раённай арганiзацыяй ”Белая Русь“, аддзелам культуры Хойнiцкага райвыканкама, а яшчэ са сваякамі І.Мележа, якія жывуць і працуюць у Мазыры. Дарэчы сваякі класіка падказалі нам зрабіць відэаролік пра вуліцу ў Мазыры, якая названа ў гонар Мележа.
У нас атрымаўся сапраўдны тэатральны праект, i мы, мележаўцы, вельмi ўдзячныя ўсiм за вялiкую дарамогу па ўшанаванню нашага славутага земляка, за прыхільнасць да нацыянальнай культуры i роднага беларускага слова! Давайце чытаць Мележа і перадаваць нашу слаўную літаратурную спадчыну будучым пакаленням!
Наш тэатр адкрыты для ўсiх, мы разам ствараем нашу гісторыю, поўную яркіх шчаслiвых фарбаў!