Новости

У гонар Уладзіміра Караткевіча

26.11.2025 у тэатры прайшоў паказ спектакля ”Ладдзя Роспачы“, прымеркаваны да 95-годдзя з Дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, публіцыста, паэта, перакладніка і драматурга, сцэнарыста – адной з найболей яркіх постацяў у беларускай літаратуры XX стагоддзя –  Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. Ён стаў першым беларускім пісьменнікам, якія звярнуліся да жанру гістарычнага дэтэктыва.

Спектакль пастаўлены рэжысёрам Святланай Джэліевай у жанры містычнага рэалізму па матывах аднайменнай аповесці У.Караткевіча.

        Прыгожая родная мова, кветка шыпшыны, якая ўвасабляе Беларусь і жыццё, прыгожы і статны галоўны герой – дваранін Гервасій Выліваха – робяць пастаноўку лірычнай, адметнай, вобразнай і патрыятычнай.

 Гервасій – балагур і весяльчак, але больш за ўсё ён любіць Радзіму і ні пры якіх акалічнасцях не саступіць у барацьбе за яе. Чым не сапраўдны беларус, якога не палохаюць ні смерць, ні цяжкасці!    На спектаклі было шмат моладзі. Мы выказваем шчырую ўдзячнасць аддзелу адукацыі за дапамогу ў арганізацыі гледача з ліку падлеткаў і таксама адміністрацыям школ: СШ№ 1, 5, 7, 10, 11, 13, 14, 16 і Козенскай СШ, якія накіравалі навучэнцаў у гэты дзень на спектакль у тэатр. Самая вялікая школьная дэлегацыя была ад СШ№ 5 – 33-ы хлопкі і дзяўчынкі старэшых класаў.

Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *