25 лістапада пры аншлагу вядомая група ”Дразды“ дала канцэрт у нашым тэатры.
”Хата бацькоў“, ”Сланечнік“, ”Лазня“, ”Мае крылы“, ”Малітва за бацькоў“ – лепшыя песні группы ”Дразды“ гучалі на вялікай сцэне тэатра. Песень у групы больш за сотню і яны на ўсе выпадкі жыцця. За 15 гадоў дзейнасці гурт на чале з нязменным кіраўніком Віталём Карпановым заваяваў статус самай вясёлай поп-групы Беларусі. Музыканты вызначаюць свой стыль як ”дыска-дэкаданс“ і пішуць тэксты для песень пераважна на беларускай мове.
У гэты вечар у зале царыла атмасфера сустрэчы з самым родным і добра знаёмым. Кіраўнік гурта Віталь Карпанаў вельмі гарманічна спалучаў спевы і вядзенне канцэрта ў жанры стэндап. Яго камедыйныя дыялогі, как правіла, былі заснаваны на асабістых гісторыях і назіраннях, ды яшчэ ішлі ў цесным кантакце з гледачом, што выклікала ва ўсіх шмат задавальнення. Гэта быў сапраўдны жывы цуд!
Віталь разам са ваёй групай стараецца прыносіць у гэты свет тое, што ніхто больш так не можа прынесці нашага, вясковага, цікавага, беларускага. Ён не толькі майстар сцэны, але і майстар жывога народнага беларускага слова. Таленавіты, дасціпны, цікавы, з вялікім пачуццём гумару. А якія словы ў яго песнях, а колькі душы і харызмы, а якая падача!
Пасля канцэрту гледачы, перапоўненыя эмоцыямі радасці, свяціліся іскрамі шчасця. Гэта ж нада так умець зачароўваць публіку!
Канцэрт атрымаўся беспадобны, энергетыка зашкальвала, амаль увесь балкон танцаваў. Тэатр ледзь вытрымліваў гэты шквал.
Дарэчы, на канцэрце былі не толькі мазыране, але і жыхары Калінкавіч і аграгарадкоў раёна.
Пасля канцэрту ва ўсіх была мажлівасць сфатаграфавацца з любімчыкамі і набыць мерч группы.
Чакаем новых песень і кліпаў ад “Драздоў” і марым зноў сустрэцца на канцэрце группы ў тэатры!