Новости

Да Дня беларускага пісьменства тэатр праводзіць патрыятычную акцыю, якаяадбудзецца ў пятніцу 5 верасня 2025 у 18.00

У праграме акцыі работа творчай пляцоўкі з удзелам беларускіх
пісьменнікаў: члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Рыгора Бабчанка і
пісьменніка, выдатніка адукацыі Якава Ліпскага, экскурсія па тэатру,
віктарына ад Мазырскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь». Завяршыцца
акцыя праглядам спектакля «Ладдзя Роспачы» па матывах аднайменнай
аповесці класіка беларускай літаратуры У.Караткевіча ў пастаноўцы
рэжысёра С.Джэліевай.
Любіце і шануйце сваю мову, карані і Беларусь! Думайце і разважайце
па-беларуску! Чакаем Вас!

Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *