Пачалася акцыя з экскурсіі па тэатры, якую правяла актрыса Алена Пракопава. Яна пазнаёміла гледачоў з багатай гісторыяй і тэатральнымі традыцыямі Мазыра. Наш тэатр ва ўсе часы імкнуўся адлюстроўваць перадывая памкненні народа і быць цікавым і патрэбным людзям.
А на вялікай сцэне гучала: “О Беларусь, мая шыпшына, зялёны ліст, чырвоны цвет!” Гэтымі радкамі з верша беларусага паэта Уладзіміра Дубоўкі пачаўся вечар-сустрэча з паэтам, членам Саюза пісьменнікаў БеларусізЗашыр’я Ельскага раёна Рыгорам Уладзіміравічам Бабчанком.
Паэт – аўтар зборнікаў з мілагучнымі назвамі “Асалода”, “Вяртанне”, “Вышыня” і “Сцяжынамі лёсу”. Мы слухалі яго выршы – жывое пранікнёнае беларускае слова – яны пераносілі нас на яго малую радзіму, у цудоўны ранак і на пожню да буслоў. Шмат вершаў паэт прысвяціў Вялікай Перамозе, ветеранам і глыбокім патрыятычным пачуццям да Беларусі. Мы пасцігалі мудрасць ад шчодрага, адкрытага і пазітыўнага чалавека, імкнуліся зразумець, ў чым сэнс жыцця і як важна пакінуць аб сабе добры след.
Разам з пісьменнікам з Зашыр’я на сустрэчу да нас прыехалі ветеран педагагічнай працы Святлана Сцяпанаўна Гарабцова і бібліятэкар Іна Пятроўна Петралай. Яны кранальна прачыталі вершы героя нашай сустрэчы і расказалі, які паэт цікавы ў жыцці. Мы і самі гэта адчулі. Да адкрытага міткрафона ў зале падыходзіла моладзь з педагагічнага ўніверсітэта, музычнага каледжа і агульнаадукацыйных школ, каб задаць пытанне сапраўднаму творцу на беларускай мове. Хтосьці з дарослых сказаў, што даўно ў Мазыры не было такіх душэўных пасядзелак. Напрыканцы сустрэчы паэт нам праспяваў пра каханне, а за самыя лепшыя пытанні гледачы атрымалі зборнікі вершаў з пажаданнямі ад аўтара.
Мы адчулі дабрыню і вялікую духоўную сілу паэта. Можа па-гэтаму і сыходзяць на яго вершы з неба? І даходзяць да нас:
Хапае хлеба нам і працы, і прыгажосці на зямлі.
Давайце разам вазвышаці сваю радню і карані.
Не руш таго, што нерушыма, што я люблю, чым ганарусь.
Адна зямля – адна Радзіма, у кожным сэрцы – Беларусь.
Завяршылася патрыятычная акцыя праглядам спектакля на роднай мове “Ладдзя Роспачы”, паводле аднайменнай аповесці класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча ў пастаноўцы рэжысёра Святланы Джэліевай.
Праз усю пастаноўку лейтматывам праходзіла вялікая ідэя любові да Радзімы, якую аўтар увасобіў у кветачцы шыпшыны. Многія гледачы ў тэатр прыйшлі з кветкамі. Дык няхай жа кветка шыпшыны будзе для нас яскравым напамінам аб тым, як важна зберагаць нашу спадчыну і ўзбагачаць дабрабыт і культуру нашай роднай Беларусі!