12 лютага ў тэатры пройдзе конкурс чытальнікаў “У гонар класіка Івана Мележа”, прысвечаны 104-гадавіне з дня нараджэння народнага пісьменніка
На конкурс запрашаюцца навучэнцы агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі 14-17 гадоў і 18-22 гадоў адпаведна.
Пераможцы конкурсу, якіх вызначае журы, узнагароджваюцца дыпломамі і каштоўнымі сувенірамі ад партнёраў конкурсу.
аб творчым конкурсе чытальнікаў
“У гонар класіка Івана Мележа”
- АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
- Дадзенае Палажэнне вызначае мэты і задачы творчага конкурсу чытальнікаў ”У гонар класіка Івана Мележа“ (далей – Конкурс), які прысвечаны папулярызацыі творчасці Івана Мележа.
- Заснавальнік Конкурсу: дзяржаўная ўстанова “Мазырскі драматычны тэатр імя І.Мележа”.
- Партнёры Конкурсу: Мазырская раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, Гомельскае абласное аддзяленне рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Рускае грамадства”.
- Конкурс праводзіцца ў мэтах: прыцягнення ўвагі грамадскасці да творчай спадчыны класіка беларускай літаратуры І.П.Мележа, павышэння цікавасці моладзі да чытання; развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства; выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры; пашырэння чытацкага кругагляду; пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.
- ПАРАДАК І ЎМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ
- Конкурс праводзіцца сярод навучэнцаў устаноў вышэйшай, агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў двух узроставых групах: 14-17 гадоў (школьны ўзрост), 18-21 гады (навучэнцы вышэйшых навучальных устаноў).
- Пачатак Конкурсу: 12 лютага 2025 года ў 15.00.
- Месца правядзення: дзяржаўная ўстанова ”Мазырскі драматычны тэатр імя І.Мележа“, малая зала.
- Напачатку Конкурсу для ўдзельнікаў пройдзе майстар-класс па чытанню вершаў і прозы.
- Удзельнікі выконваюць урывак з твора І.П.Мележа. Агульная працягласць выступлення – да 4 хвілін. Урывак з твора і манера выканання павінны адпавядаць узросту ўдзельніка. Пры чытанні ўрыўка на памяць можна выкарыстоўваць музычнае афармленне.
- Асноўнае правіла, якое дзейнічае на Конкурсе – урыўкі са школьнай праграмы не прадугледжваюцца.
- Конкурсныя выступленнi ацэньваюцца адпаведна з крытэрыямі згодна Дадатку 1 да гэтага Палажэння.
- ПАТРАБАВАННІ ДА КОНКУРСНЫХ РАБОТ
- Для ўдзелу ў конкурсе на электронны адрас moz_theatr@mail.gomel.by да 5 лютага 2025 года неабходна прадставіць заяўку (Дадатак 2) з абавязковай паметкай у тэме пісьма “У гонар класіка Івана Мележа”. Ад установы адукацыі заяўка падаецца адна адразу на ўсіх удзельнікаў конкурсу.
- Заяўкі, дасланыя пасля 5 лютага 2025 года, разгледжвацца не будуць.
- УЗНАГАРОДЖАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ КОНКУРСУ
4.1.Пераможцы конкурсу, якіх вызначае журы (Дадатак 3), узнагароджваюцца дыпломамі і каштоўнымі сувенірамі ад партнераў конкурсу. Вынікі конкурсу асвячаюцца ў сродках масавай інфармацыі.
Спраўкі па тэл.: 244970, кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі ДУ “Мазырскі драматычны тэатр імя І.Мележа” Таццяна Леанідаўна Андрыеўская
Дадатак 1
Крытэрыi ацэнкi
выступлення ўдзельнiкаў творчага конкурсу чытальнікаў
”У гонар класіка Івана Мележа“
№ п/п | Крытэрыi | Балы |
1. | Узровень выканальніцкага майстэрства і артыстычнасць | ад 0 да 10 |
2. | Выбар тэксту твора і лагічная завершанасць урыўка | ад 0 да 10 |
3. | Эмацыянальная выразнасць | ад 0 да 10 |
4. | Творчы патэнцыял | ад 0 да 10 |
Максiмальная колькасць балаў | 40 |