Новости

27 сакавіка запрашаем на Дзень тэатра і прэм’еру спектакля ”Ладдзя Роспачы“

27 сакавіка ў 19.00 запрашаем на Дзень тэатра і прэм’еру спектакля па матывах аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча ў жанры містычнага рэалізму ”Ладдзя Роспачы“. Рэжысёр-пастаноўшчык – Святлана Джэліева.

 Галоўны герой спектакля – жыццялюбівы дваранін Гервасій Выліваха, балагур і весялун. Калі яму прыйшла пара паміраць, ён не страціў прысутнасці духу і задумаў гульню з самой Смерцю…

 Што з гэтага выйшла і хто перамог? У чым жа шчасце? Кожны знойдзе свой адказ на вечныя пытанні.

Пастаноўка насычана спрэчнымі і вольналюбівымі момантамі, якія, спадзяёмся, выклікаюць пэўны рэзананс!

У спектаклі занята ўся трупа, у ролі Гервасія Вылівахі – Анатоль Бычкоўскі.

  28 сакавіка ў 19.00 адбудзецца другі дзень прэм’еры!

  Дзень тэатра – гэта прафесійнае свята супрацоўнікаў тэатра. Мы старанна рыхтуемся, каб здзівіць і прадаваць Вас у гэты дзень, дарагія нашы гледачы!

Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *